Нова білоруська опозиція спробує запозичити досвід "Нашої України" та
06/04/2003 | Майдан-ІНФОРМ
ЗА СВАБОДНУЮ БЕЛАРУСЬ!
Андрэй Саньнікаў, Валеры Дранчук, Ірына Красоўская, Леанід Малахаў, Юры Хашчавацкі, Валеры Шчукін, Зьміцер Бародка аб’явілі сёньня ў Менску аб стварэньні дэмакратычнага блёку “Свабодная Беларусь”. Сваёй галоўнай мэтай “Свабодная Беларусь” ставіць прыход дэмакратычных сілаў да кіраваньня краінай.
“Свабодная Беларусь” – гэта першы ў Беларусі дэмакратычны блёк. Прычынай яго стварэньня, як аб’явілі на прэс-канфэрэнцыі чальцы Рады Блёку, стала поўнае вонкавае й ўнутранае банкруцтва дзеючай у Беларусі ўлады й палітычнай сыстэмы. На думку ўдзельнікаў прэс-канфэрэнцыі, палітыка ўладаў вядзе да разбурэньня эканомікі, прамысловасьці, экалёгіі, ліквідацыі навуковага, дзелавога й палітычнага патэнцыялу, мовы, культуры й гісторыі Беларусі. Сталы эканамічны крызыс не дазваляе дзяржаве забясьпечыць неабходную сацыяльную абарону грамадзянаў. Зьніжэньне ўзроўню адукацыі, якасьці мэдычнага абслугоўваньня адначасова з увядзеньнем платнай мэдыцыны, адмена льготаў для найбольш неабароненых слаёў насельніцтва, рост коштаў на самыя неабходныя тавары й паслугі, рост беспрацоўя – вынікі гэтай палітыкі. Апрача гэтага, улады разгарнулі сапраўдны наступ на грамадзянскую супольнасьць Беларусі, незалежную прэсу, няўрадавыя арганізацыі, прадпрымальнікаў, дэмакратычныя сілы.
“У пачатку 90-х гадоў у нас было болей шанцаў вызначыцца з эўрапейскім шляхам разьвіцьця нашай краіны, чым у нашых суседзяў - краінаў Балтыі. Сёньня ў нас усё яшчэ ёсьць усе шанцы стаць часткаю Эўропы. І калі мы не скарыстаем гэты шанец, то ў гэтым будзе вінаваты не Лукашэнка, а мы з вамі. Таму мы вырашылі ствараць блёк, які будзе складацца з асобаў незалежна ад іх прыналежнасьць да нейкіх арганізацыяў, з асобаў, якія падзяляюць прынцыпы незалежнасьці й дэмакратыі, якія гатовыя зьмяніць сытуацыю ў краіне й зьмяніць уладу”, - заявіў каардынатар Хартыі’97, намесьнік міністра замежных справаў у адстаўцы Андрэй Саньнікаў.
“Я за свабодную Беларусь, бо хачу, каб я, мае дзеці, мае суседзі, мае сябры, мае калегі, каб усе мы жылі ў свабоднай краіне. Я вельмі хачу, каб кожны з нас мог казаць усё, што думае, і каб ніхто з нас не пацярпеў за тое, што думае ня так, як думае ўлада. Я вельмі хачу ведаць, што адбылося з маім мужам Анатолем Красоўскім, зь Віктарам Ганчаром, зь Юры Захаранкам, зь Зьмітром Завадзкім. Я лічу, што гэтая ўлада паказала сваю несастаяласьць ня толькі ў кіраваньні дзяржаваю, але ў элемэнтарным расьследаваньні справаў аб зьнікненьні гэтых людзей.
За чатыры гады ўлада так і не высьветліла, што зь імі здарылася. Улада прыпыніла ўсе справы. Улада не рэагуе на нашыя запыты, на запыты міжнародных арганізацыяў, АБСЭ, Рады Эўропы, Эўрапарлямэнту, ААН. Таму застаецца толькі адно - абраць новую ўладу, якая пачне сваю дзейнасьць з расьследаваньня гэтых зьнікненьняў. Я лічу, што разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі можа пачацца толькі з гэтага. Таму я - за свабодную Беларусь, за свабодныя выбары й за новую ўладу”, -- аб’явіла жонка зьніклага ў 1999 годзе беларускага бізнэсоўца й грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага, кандыдат пэдагагічных навук Ірына Красоўская.
“Мяне ўсё пытаюцца: што ты лезеш у палітыку? Навошта ты ўсё гэта робіш? У кожнага чалавека ёсьць нейкія простыя жаданьні. Хтосьці жадае пабудаваць дом, хосьці пісаць кнігі, хтосьці - музыку. Я хачу здымаць кіно. Вось давайце разьбярэмся з маім жаданьнем. Ці магу я гэта рабіць ці не? Я ўжо не кажу, што мяне кожны “мент” можа ўдарыць дубінай за тое, шо я несанкцыянавана выхожу на вуліцу. Але ў мяне ёсьць пытаньне: чаму ў нас ёсьць маса таленавітых людзей і чаму яны ня могуць здымаць кіно? Адказ: таму, што ў гэтай абстаноўцы абсалютнага зьнішчэньня ўсіх праяваў чалавечай ініцыятывы, пры неадукаванай малакультурнай уладзе, нішто стварацца ня можа. Бо я лічу, што нам неабходна зламіць гэты парадак і заняцца справаю”, -- лічыць вядомы кінаржысэр, ляўрэат многіх кінапрэміяў Юры Хашчавацкі.
“Восем гадоў я быў убаку ад палітыкі, займаўся выдавецкай і экалягічнай дзейнасьцю, але зараз бачу, што выказвацца трэба парлямэнтарна. Нашай прыродзе прыйшоў час выказвацца парлямэнтарна. Я маю на ўвазе, што абараняць прыроду трэба на самым высокім узроўні. Сёньня ж прырода безабаронная й людзі, якія спрабуюць яе абараніць, таксама безаабаронныя. Прыклад - Белавеская пушча -- нашая сьвятыня, самы вялікі эўрапейскі лес. Абараніць яго ў тых умовах, у якіх мы зараз знаходзімся, вельмі цяжка. Таму я абедзьвюмі рукамі прагаласаваў за тое, каб такі блёк быў створаны і, спадзяюся, мой удзел у ім спатрэбіцца.
Мы павінны задумацца аб тым, каб упарадкаваць нашую Беларусь, у будучы парлямэнт павінны прыйсьці людзі, якія гатовыя абараняць нашыя зялёныя біясфэрныя каштоўнасьці. Янка Купала некалькі цудоўна сказаў, мы, нацыя, павінны, ў рэшце рэшт, “людзьмі звацца”. Я думаю, паэт меў на ўвазе ня толькі нацыю й народ, але і ўсю нашую краіну. Мы павінны людзьмі звацца ў Эўропе і ва ўсім сьвеце”, - сказаў эколяг, галоўны рэдактар часопіса ”Белавежская пушча” Валеры Дранчук.
“Я прапрацаваў у дробным бізнэсе 10 гадоў і стаў сьведкам розных этапаў разьвіцьця ў Беларусі прадпрымальніцтва: нараджэньня, станаўленьня й ліквідацыі. За гэтыя гады мы паспрабавалі розныя формы барацьбы за свае правы: страйкі, пікеты, акцыі пратэсту й звароты ў розныя інстанцыі. У выніку мы перасталі верыць у справядлівасьць дзеючай улады, мы пераканаліся, што свавольства адносна прадпрымальнікаў адбываецца з ухвалы самага высокага ўзроўню. Таму я лічу, што сытуацыю можна зьмяніць толькі сумесна. Толькі тады, калі мы забудзем на разыходжаньні, будзем дзейнічаць разам, можна дабіцца выніка.
Ня так даўно Лукашэнка паабяцаў у 2004 годзе паціснуць руку апошняму прадпрымальніку Беларусі. Але прадпрымальнікі зусім іншай думкі на гэты конт. Прадпрымальніцтву Беларусі быць і разьвівацца. А я, у сваю чаргу, заяўляю, што ў хуткай будучыні я пацісну руку новаму прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь”, - заявіў адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Леанід Малахаў.
Новы блёк створаны для рэалізацыі законнага права грамадзянаў краіны на ўдзел у вядзеньні дзяржаўных справаў. У 2004 годзе сыходзіць 10 гадоў з дня абраньня прэзыдэнта Рэспублікі Бларусь – завяршаюцца два прэзыдэнцкія тэрміны па пяць гадоў, якія абумоўленыя ў Канстытуцыі краіны. У 2004 годзе ў Беларусі павінны адбыцца парлямэнцкія выбары. Гэты шанец, на думку стваральнікаў блёку “Свабодная Беларусь”, не павінен быць страчаны беларускімі дэмакратамі, якія ўзялі на ўзбраеньне ўкраінскі досьвед. Як вядома, ва Ўкраіне галоўнае месца ў палітычным жыцьці займаюць не палітычныя партыі, а менавіта выбарчыя блёкі - блёк “Наша Ўкраіна”, блёк Юліі Цімашэнкі. У гэтым пляне стварэньне блёку “Свабодная Беларусь” – гэта значны крок наперад у разьвіцьці беларускага дэмакратычнага руху.
“Я зьяўляюся сябрам Беларускага народнага фронту з 1997 году, сябрам праваабарончага цэнтру “Вясна”, адным з каардынатараў руху “Зубр” і таму лічу, што гэты блёк - гэта адна з формаў аб’яднаньня, якая даўно існуе ў рэгіёнах. Я магу прывесьці прыклад розных кампаніяў, калі людзей аб’ядноўвала адна мэта. Яны не падзялялі людзей на “сваіх” і “чужых”, яны аб’ядналіся дзеля агульнай перамогі. І таму мы ствараем сёньня блёк, каб аб’яднаць розных людзей, з усёй краіны вакол адной мэтай. Гэтая мэта – перамога”, -- заявіў адзін зь лідэраў дэмакратычных сілаў гораду Барысаву Зьміцер Бародка.
Чальцы Рады блёку аб’явілі, што будуць выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб абраць 110 чалавек, які прымуць удзел у парлямэнцкіх выбарах. Але абмяжоўвацца толькі ўдзелам у выбарах яны не зьбіраюцца. “Мы будзем распрацоўваць стратэгію разьвіцьця нашай краіны, заклікаць усіх прыняць у гэтым удзел”, - сказаў Саньнікаў. Паводле дыплямата, у новы блёк будуць уваходзіць людзі як у якасьці кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту, так і ў якасьці супрацоўнікаў выбарчых штабаў. Тыя, хто будзе змагацца за месца ў парлямэнце, змогуць прыцягнуць новых людзей для працы ў сваіх штабах, а тыя, хто бачыць сваё месца перш у якасьці работнікаў штабаў кандыдатаў дэмакратычнага блёку, змогуць прыцягнуць новых кандыдатаў.
“Я ўдзельнічаў у папярэдніх выбарах у мясцовыя органы ўлады. Перамагчы на гэтых выбарах дэмакарты ня здолелі па адной простай прычыне: кожны дзейнічаў па-асобку. Таму толькі аб’яднанымі сіламі можна перамагчы. Без жорсткай цэнтралізацыі, без каардынацыі прыйсьці да ўлады нельга. На парлямэнцкіх выбарах тым больш неабходныя ўзгодненыя дзеяньні. Калі дэмакраты выйдуць з адзінымі кандыдатамі па акругах, значыць, у нас зьявяцца шанцы перамагчы. Для гэтага мы й стварылі блёк”, - лічыць дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін.
Блёк “Свабодная Беларусь” ужо пачаў працу па падрыхтоўцы да парлямэнцкіх выбараў. Для гэтых мэтаў у рамках Блёку арганізуецца праца па двух асноўных кірунках:
· Падрыхтоўка да выбараў ва ўсіх выбарчых акругах. Пры гэтым Блёк арыентуецца на міжнародныя, у першую чаргу, эўрапейскія стандарты.
· Падрыхтоўка кадравага рэестру будучага ўраду Беларусі, здольнага забясьпечыць кіраваньне дзяржаваю ў сучасных умовах, вярнуть Беларусь у Эўропу.
Калі ўлады будуць перашкаджаць ажыцьцяўленьню права грамадзянаў Беларусі выбіраць сваіх дэпутатаў, Блёк арганізуе законную кампанію грамадзянскага непадпарадкаваньня.
Блёк “Свабодная Беларусь” адкрыты для далучэньня актыўных грамадзянаў Беларусі, якія падзяляюць яго прынцыпы, незалежна ад іх партыйнай прыналежнасьці.

Відповіді
2003.06.04 | Горицвіт
аналогія, м'яко кажучи, туманна
> Як вядома, ва Ўкраіне галоўнае месца ў палітычным жыцьці займаюць не палітычныя партыі, а менавіта выбарчыя блёкі - блёк “Наша Ўкраіна”, блёк Юліі Цімашэнкі.Але ж це блоки партій. Причому відомих партій.
І що значить "створено перший в Білорусі демократичний блок"? — а як же всі БНФ і тому подібне? Таке враження, що якісь маловідомі публіці люди зібралися і оголосили "демократичний блок", прирівнявши його до "НУ".
Це так виглядає збоку. Може, там є щось таке, про що ми не знаємо, а в замітці не написано.