МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

В здоровом теле-здоровый дух.

12/25/2004 | пан Roller
Адам Кіркор чытае Герадота

Адкрываем надзвычай прывабны трэці том "Живописной России" і знаходзім у ім радкі: "Тысячагоддзі аддзяляюць нас ад той эпохі, калі ўся даліна Прыпяці, альбо так званае Пінскае Палессе, была таксама заліта вадой, - морам Герадота, краінай вады і туманоў, як яе называе Дарый Гістасп у сваім паходзе на скіфаў. Існуе дасюль непраходнае балота Грычын у 10 в. ад Слуцка, якое па народным павер'і быццам бы і цяпер мае падземны ход, звязаны з Чорным морам."

І яшчэ адтуль: "Зусім іншы свет прадстаўляе нам даліна Прыпяці, гэта Герадотава мора. Для даследчыка прыроды, нават для паэта, тут знойдзецца такое багацце прадметаў для вывучэння, для назіранняў, якое амаль немагчыма сустрэць у іншых месцах."

Кольвечы слоў пра Герадота (490-425 гады да н.э.), выдатнейшага старажытна-грэчаскага гісторыка, якога нездарма завуць "бацькам гісторыі": ён аб'ездзіў шмат краін, у тым ліку наведаў і Скіфію. Так што, цалкам верагодна, мог пабываць і на землях сучаснай Беларусі, нездарма ж, што свае водныя роўнядзі палешукі завуць "морам Герадота".

І зноў звернемся да Адама Кіркора, аўтара "Живописной России": "Герадот гаворыць, што народ будзіны ці вудзіны жыве над вялікім-вялікім возерам (морам), у якое ўліваюцца чатыры вялікія ракі - Аар (Оар - у Адама Кіркора. - М.М.), Сюргіс, Лік і Танаіс. Мяркуюць, што старажытная рака Аар - сучасная Гарынь, Сюргіс - Стыр, Лік - Случ, Танаісам завецца Дон, які ў гэтай краіне не цячэ, і пра якую раку гаворыць Герадот - вызначыць цяжка."

Калі ўважліва чытаць Герадота, увагу прыцягвае наступнае апісанне: "Трэцяя рака, якая пачынаецца ў Скіфскай зямлі, Гіпаніс, выцякае таксама з вялікага возера, вакол якога знаходзяць сабе пашы дзікія белыя коні, чаму возера гэтае справядліва завецца маці Гіпаніса. На выхадзе з гэтага возера рака Гіпаніс на працягу пяці дзён плавання мелкая, мае салодкую ваду, пачынаючы ад гэтага пункта да мора, на працягу чатырох дзён плавання, вада ў Гіпанісе надзвычайна горкая ад горкага ручая, які ўліваецца ў яго: крыніца такая горкая, што пры ўсёй сваёй нязначнасці яна робіць горкай Гіпаніс, раку, з якой толькі нямногія могуць параўнацца па даўжыні."

А вось словы рускага пісьменніка і геолага-даследчыка Рудольфа Баландзіна, які шмат вывучаў зямлю Беларусі: "Надзвычай цікавае паведамленне. Істотная дэталь: у Гіпаніс упадае горкі ручай. Як тут не ўспомніць, што сёння на Палессі знойдзены залежы калійных соляў. А солі гэтыя пякуча-салёныя на смак." Такім чынам, у апісаннях Герадота пададзены дакладныя прыкметы багатых радовішчаў гэтага карыснага выкапня.

Да цытаты з кнігі Баландзіна "Невядомыя землі" дадам, што якраз у гэтых мясцінах, у Старадарожскім раёне, працякае рака Салянка - левы прыток ракі Солан (левага прытоку Арэсы, што ўваходзіць у водны басейн Прыпяці).

Зноў звернемся да Герадота: "Краіна іх [будзінаў. - М.М.] уся парасла разнастайнымі лясамі. А ў самым густым лесе распасціраецца вялікае і разлеглае возера, і дрыгва, і чараты навокал; там ловяць выдраў і баброў і іншых звяроў з квадратнай мызай, футрам якіх абшываюць кажухі і семяннікі якіх дапамагаюць у лекаванні маткі."

Пісьменнік Міхаіл Гайдук так каменціраваў у сваёй кнізе "Паратунак" гэтыя словы вялікага гісторыка: "Немагчыма ўстрымацца, каб не заўважыць, што тут апісана якраз Палессе падчас асенняга ці веснавога разводдзя. Дадамо, што наогул у старажытнасці ў нашым рэгіёне вялося многа баброў, ад іх пазней займела сваю назву рака Бабра (Бебжа)."

Што і казаць, Герадот, як ніхто з іншых антычных дзеячоў, так падрабязна апісаў нашы гістарычныя абшары, што захапляешся ім...

Міхась Маліноўскі

Brgds

http://brama.brest.by/nomer19-20/artic13.shtml


Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".