Про Палагнюка (іншого), Голівуд і Гамэрыку (мовою оригінала)
07/03/2004 | Олесь Бережний
КГБ Белорусссрії глибоко засуджує западенський спосіб життя. А шо ви скажете з цього приводу? Бо на Майдані ця тема якось ще достатньо не насвічувалася. Невже усім всьо ясно? Шо не ясно - читайте нижче! Голівуд нас не перможе! Хай живе Фідель Кастро - вірний друг і товариш українських культурних ламерів!
============
Байцоўскі клюб
http://gw.lingvo.minsk.by/nn/2001/39/22.htm
Да атакі тэрарыстаў на Амэрыку 11 верасьня першы раман Чака Палагнюка ўспрымаўся ня толькі як брутальны, але і як камічны. Галоўны герой гэтай кнігі пакутуе на бяссоньніцу, галоўным чынам, з-за сваёй працы, якую ён лічыць цынічнай. (Ён разьбірае аўтамабільныя аварыі, каб абараняць інтарэсы аўтамабільных вытворцаў.) Вечарамі герой наведвае групы падтрымкі невылечна хворых. Ён прыкідваецца хворым на рак або хлусіць, што ў яго запаленьне мазгоў. І тут ён разумее, што страта ўсялякай надзеі можа прынесьці пачуцьцё свабоды. Сутыкаючыся сам-насам са сьмерцю, ён лепш адчувае паўнату жыцьця, і да яго вяртаецца сон. І ўсё ідзе добра, пакуль не зьяўляецца Марла Сынгер — сяброўка з групы падтрымкі (якая таксама сымулюе хваробу). Яна паступова ўваходзіць у асабістае жыцьцё героя, бо сустракаецца зь ягоным сябрам, містычным Тайлерам Дэрдэнам. Тайлер — афіцыянт, які марыць зруйнаваць гэты сьвет. Ён — “партызан-тэрарыст у сфэры абслугоўваньня”. Project Mayhem узяты з Анархічнай Кулінарнай Кнігі. Пачынаецца з дробязей: Тайлер плюе ў суп сваім кліентам, а пасьля болей, болей... І калі аднойчы герой і Тайлер дзеля забаўкі пачынаюць лупцаваць адно аднаго ў мясцовым бары, тут і нараджаецца сакрэтная арганізацыя Байцоўскі клюб. “Першае правіла Байцоўскага клюбу — не гаварыць пра Байцоўскі клюб”.
І вось ужо незадаволеныя жыцьцём дармаеды бавяць свой вольны час у Байцоўскім клюбе, зьбіваючы адно аднаго на горкі яблык. На наступны дзень яны ідуць на сваю працу зь сінякамі, пабітыя, але з пачуцьцём, што яны хоць на нешта здольныя. Аднак Байцоўскі клюб — толькі першая прыступка вялікага анархічнага пляну Тайлера. Хутка па ўсёй краіне пачынаецца павальны гвалт, апагеем якога аказваецца шызафрэнічная разьвязка, што адбываецца на самым высокім будынку ў сьвеце.
А пачынаецца кніга сцэнай канца, сцэнай раздваеньня сьвядомасьці і прароцкае відзежы, якую шмат хто згадаў 11 верасьня.
Падразьдзел 1
Тайлер знаходзіць мне працу афіцыянта, а пасьля засоўвае рэвальвэр мне ў рот і кажа: каб зрабіць першы крок да вечнага жыцьця, ты павінен здохнуць. Мы з Тайлерам доўга моцна сябравалі. Людзі заўсёды пытаюцца, ці ведаў я пра Тайлера Дэрдэна.
Рэвальвэр душыць мне нёба. Тайлер кажа: “На самой справе мы не памром”.
Мой язык адчувае дзіркі для глушэньня стрэлаў: мы прасьвідравалі іх у рулі. Асноўная прычына шумнасьці стрэлу — выкід газаў. Сама куля толькі крышачку сьвішча, бо ляціць хутка-хутка. Самы просты глушак — прасьвідраваць дзіркі ў рулі, купу дзірак — і ўсё. Гэта дае газам выхад, і тады куля вылятае з хуткасьцю, меншай за хуткасьць гуку.
Калі прасьвідраваць дзірачкі ня так, рэвальвэр адарве табе руку на фіг.
“На самой справе, гэта як бы й ня сьмерць, — кажа Тайлер. — Мы ператворымся ў легенду. Мы ніколі не састарэем“.
Я адціскаю языком рулю да шчакі і кажу: “Тайлер, ты хочаш стаць вампірам”.
За дзесяць хвілінаў будынку, на якім мы стаім, ня будзе. Бярэш 98-працэнтны канцэнтрат азотнай кіслаты і разводзіш з у тры разы меншай колькасьцю сернай. Рабіць гэта трэба ў халоднай, ледзяной пасудзіне. Потым піпэткай дадаеш гліцэрын, кропельку за кропелькай. Атрымоўваецца нітрагліцэрын. (Я ведаю гэта, бо Тайлер ведае гэта.)
Калі зьмяшаць нітру зь пілавіньнем, атрымаецца крутая плястыкавая бомба. Некаторыя пацаны зьмешваюць нітру з бавоўнай і дадаюць ангельскай солі замест сульфату. Таксама фурычыць. Некаторыя зьмешваюць зь нітрай парафін. У мяне з парафінам ніколі нічога не выходзіла.
Дык вось, на даху Parker-Morris Building стаім, Тайлер і я з рэвальвэрам у роце, чуем, як зьвініць шкло. Зазірні за край. Сёньня воблачна, нават на такой вышыні. Гэта самы высокі будынак у сьвеце, і вецер тут заўжды халодны. Тут вельмі ціха, і адчуваеш сябе касьмічнай малпай. Робіш сваю маленькую справу, якой цябе навучылі.
Прыцэлься.
Націсьні на спуск.
Спачатку ты нічога не разумееш, а потым проста паміраеш.
Зырыш за край даху з вышыні стадзевяностапершага паверху. Вуліца ўнізе — як стракаты дыван людзей. Яны стаяць, задраўшы галаву. Шкло зьвініць у акне акурат пад намі. Вылятае шыба, а за ёй — шафа, такая, у якіх дакумэнты трымаюць, здаровая, як чорны халадзільнік. Шафа з шасьцю шуфлядкамі ляціць уздоўж стромы будынку, ляціць, павольна куляецца ў паветры, ляціць, меншаючы і меншаючы, зьнікае ў шчыльным натоўпе людзей.
Недзе там, на адным з гэтых дзевятнаццаці дзясяткаў паверхаў пад намі, касьмічныя малпы з Mischief Committee of Project Mayhem крышаць усё, ніштожачы кожны шматок гісторыі.
Старая прыказка “каго любіш, таго і чубіш”, у прынцыпе, слушная з абодвух бакоў.
З рэвальвэрам у зубах можна толькі мармытаць.
Хутка пачнуцца нашыя апошнія дзесяць хвілінаў.
З будынку вылятае другая шыба, бліскае шкло, разлятаецца на ўсе бакі, нібы чародка галубоў, а потым Mischief Committee высоўвае чорны драўляны стол, ён сьлізгае па падваконьні, перакульваецца і ператвараецца ў магічны аб’ект, згублены сярод натоўпу.
Хмарачосу Parker-Morris Building за дзевяць хвілінаў ня стане. Бярэш дастатковую колькасьць выбуховага жэле і абкладаеш ім нясучую апору. І ўсё — ніякі будынак на сьвеце ня выстаіць. Трэба толькі добра ўмяць жэле й паабвязваць апору мяхамі зь пяском, каб выбух быў скіраваны на апорную калёну, а не на паркоўку вакол яе.
Ні ў воднай гістарычнай кнізе такога ня знойдзеш.
Тры спосабы вырабу напалму. Першы: зьмешваеш роўныя часткі бэнзыну і замарожанага канцэнтрату апэльсынавага соку. Другі: зьмешваеш пароўну бэнзыну і колу-лайт. Трэці: разводзіш у бэнзыне кашэчае лайно да атрыманьня густой сумесі.
Запытайцеся ў мяне, я магу расказаць таксама, як вырабляць нэрвова-паралітычны газ. А бомбы пад машыны — гэта ж проста супэр!
Дзевяць хвілінаў.
Parker-Morris Building зваліцца ўсім сваім сто дзевяноста адным паверхам, паваліцца павольна, як дрэва ў лесе. Як бервяно. Ты можаш заваліць што заўгодна. Гэта ж падумаць, што месца, на якім мы цяпер тырчым, будзе ўсяго толькі кропкай у небе!
Мы з Тайлерам на краі даху, у мяне ў роце рэвальвэр. Ці ён хоць чысты, гэты рэвальвэр?
З акна вылятае другая шафа, а зь яе — шуфлядкі, а зь іх, нібы чарада галубоў, — гурбы белай паперы. Аркушы падхоплівае вецер. Гэта так адпадна, што мы зусім забываемся пра Тайлерава забойства-самагубства.
Восем хвілінаў.
Потым выбітыя шыбы пачынаюць курэць. Дым, ідзе дым. Зьнішчальная група дасьць першы сыгнал да атакі мо хвілінаў праз восем. Гэткі гмах ператворыцца ў пыл, і толькі ягоныя фоткі застануцца ў гістарычных кніжках.
Пяць здымкаў, падзеі ў разьвіцьці: будынак стаіць, потым будынак нахіліўся на 80 градусаў, потым — на 75 градусаў. На чацьвертым здымку — 45 градусаў, і ягоны каркас ужо не вытрымлівае, гнецца. Апошні здымак — увесь сто дзевяноста адзін паверх з грукатам падае на Нацыянальны музэй, у які насамрэч хацеў пацэліць Тайлер.
“Гэта наш сьвет, цяпер гэта наш сьвет, — кажа Тайлер. — А ўсе колішнія людзі памерлі”.
Калі б я ведаў, што з гэтага ўсяго выйдзе, лепш бы я быў памёр і апынуўся адразу на Нябёсах.
Сем хвілінаў.
На версе Parker-Morris Building з рэвальвэрам у зубах. Сталы, шафы, кампутары ляцяць у бок натоўпу, нібы мэтэоры, дым прэ праз выбітыя шыбы, а трыма кварталамі ніжэй, па вуліцы, група зьнішчэньня сочыць за гадзіньнікам, і я ведаю ўсё гэта: рэвальвэр, анархія, выбух — усё гэта, на самой справе, з-за Марлы Сынгер.
Шэсьць хвілінаў.
У нас тут нешта накшталт трохкутніка. Мне патрэбны Тайлер. Тайлеру патрэбна Марла. Марле патрэбны я.
Я не хачу Марлы, а Тайлер ня хоча, каб я быў побач, больш ня хоча. Гэта не пра каханьне, гэта пра валоданьне.
Бяз Марлы ў Тайлера не было б ні халеры.
Пяць хвілінаў.
Можа, мы маглі б увайсьці ў легенду, а можа й не. Не, кажу я, але чакай.
Дзе быў бы Езус, калі б ніхто не напісаў Эвангельляў?
Чатыры хвіліны.
Я адганяю языкам рулю да шчакі і выціскаю: ты хочаш увайсьці ў легенду, Тайлер, і я зраблю цябе легендай. Я быў тут з самага пачатку.
Я памятаю ўсё.
Тры хвіліны.
Пераклала Вольга Гапеева паводле Chuck Palahniuk. Fight Club. – New York: Henry Holt & Company, 1999.

Відповіді
2004.07.04 | Георгій
Re: Про Палагнюка (іншого), Голівуд і Гамэрыку (мовою оригінала)
Я не зрозумів думки авторів цієї рецензії.Наскільки я розумію, "Клуб любителів битися" зовсім не про те. Тайлер взагалі не існує - це химера, мара, витвір хворої фантазії героя (Джека), його ідеал, його вимріяний супер-герой. Фокус книги зовсім не на бійках і не на пророцтвах терористичних актів, а на внутрішніх переживаннях Джека, які ведуть його кінець-кінцем до звільнення від тайлерівського тягара (шляхом уявного самогубства).
Мені дуже подобається цей талановитий роман. Я на своєму власному досвіді знаю, як важко позбутися різноманітних внутрішніх кумирів-"супергероїв."