МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

Настаўнiк Рагойша

09/01/2002 | WRL
Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год.
Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы.
У цэнтры плошча. На плошчы касьцёл.
Па плошчы iдзе настаўнiк Рагойша.
Ён апрануты па апошняй модзе:
На iм галiфэ, камiзэлька ды гальштук,
На iм акуляры ды новыя боты
(Новыя боты добрай работы!).
Сам ён тутэйшы - вярнуўся нядаўна.
Вучыўся на фiзыка ў Ратэрдаме.
Ну, ёсьць такi горад недзе ў Эўропе.
Але гэта, зрэшты, ня вельмi iстотна.

Дык вось пра Рагойшу: у школе працуе,
А дома чытае ды нешта майструе.
Напрыклад, паставiў на даху антэну,
Зрабiў зазямляльнiк, аплёў дротам сьцены
I прыстасову паставiў у хаце -
Даруйце, панове, завецца "адапцер"...
Яшчэ ёсьць дынамiк i ручка настройкi.
А ў школе, сабака, паставiў мне тройку.
Але не пакрыўдзiўся я на Рагойшу -
Я ў школе ня лепшы, але й ня горшы.
Затое Рагойша сказаў па сакрэту,
Навошта паставiў антэнiну гэту.
Маўляў, яна ловiць нябачныя хвалi,
Якiя як быццам у часе блукалi,
Цi будуць яшчэ яны ў часе блукаць...
Даруйце, панове, мне цяжка казаць.

Я, кажучы шчыра, ня ўсё разумею,
Але кажу праўду, кажу, як умею.
Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша,
А ён, можа, зблытаў цi перабольшыў.
Але прысягаю: уночы аднойчы
На ўласныя вушы, на ўласныя вочы
Я бачыў i чуў, як у Рагойшавай хаце
Сьвяцiўся i граў той, даруйце, адапцер,
I слухаў Рагойша вар'яцкiя гукi -
Пякельныя енкi, пачварныя хрукi,
Як быццам бы д'ябал пiлiкаў на скрыпцы.
I мне закарцела пабегчы ў палiц'ю.
Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы,
Збляднелы, нiбыта два тыднi ня еўшы.
I вось адчыняюцца дзьверы ў хаце,
I кажа Рагойша: "Заходзьце, сядайце!"
Заходжу, кажу: "Вечар добры ў хату!"
"Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты", -
Кажа ён мне i дзiка рагоча.
I я зразумеў: вар'яцее Рагойша.
Шалее Рагойша. I я адчуваю,
Як б'е ў галаву маю музыка тая,
I я памiж волi раблюся вар'ятам
Ад музыкi, гранай у семдзесят пятым.

Я страцiў прытомнасьць ад року ды панку,
З бальной галавой ачуняў толькi ранкам
I болей нiколi ў жыцьцi да Рагойшы
Я не пайду... Лепш нап'юся у Мойшы,
У простай звычайнай карчме местачковай,
Гарэлкi празрыстай, гарэлкi жытнёвай!


Cкачати пісню можна за адресою: http://www.na.home.by/muzyka.htm


Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".